| Абацтва цыстэрцыянцаў у Шчыжыцэ –1234 г.
Заснавальнiкам
абацтва ў 1234 г. быў кракаўскi ваявода Тэадор Цэдра гербу Грыф, якi запрасiў
манахаў з Енджэёва ў ваколцы Татраў,
да Людзiмежа, даючы iм зямельныя абшары для каланiзацыi i ператварэння iх у
апрацаваныя палi, а таксама для таго, каб прывiць тагачаснаму рэдкаму
насельнiцтву прынцыпы навукi Хрыста i асаблiвую павагу да Мацi Збаўцы.
На
старым шляху з Польшчы ў Венгрыю, у далiне ракi Страдомкi, у падножжа гары
Цетня ў мясцовасцi Шчыжыцэ размясцiлася
абацтва цыстэрцыянцаў, якое налiчвае ўжо амаль VIII
стагоддзяў.
У
часы апошнiх Пястаў Шчыжыцэ был паветам, а потым – хоць перасталiiм
быць – засталiся вядомымi,
дзякуючы годоўле хатняй жывёлы i сельскагаспадарчых культур, паколькi манахi
цыстэрцыянцы прытрымлiваюцца запавету св. Бенедыкта
ORA ET LABORA
, г. зн. «Малiся i працуй». Яны выдатна
кiравалi сваёй гаспадаркай i былi, дзякуючы гэтаму, прыкладам для наваколля.
У
змроку гiсторыi засталася прычына, па якой манахi аднойчы перанеслi сядзiбу з
абацтва ў Людзiмежы ў Шчыжыцэ, пакiнуўшы, аднак, у Людзмежы сваю прэпазiтуру,
г. зн. прыход, якi яны абслугоўвалi амаль да канца мiнулага стагоддзя. Да таго
ж часу iм належаў i ключ ад людзiмерскiх уладанняў. Прычынай такога
перамяшчэння маглi стаць напады татараў i разбойнiкаў, якiя нападалi на
безабаронны кляштар свядомыя таго, што могуць рабiць гэта бескаранна на такiх
бязмежных прасторах. Паколькi культ Божай Мацi быў тыповым заданнем
цыстэрцыянцаў, то яны распаўсюдзiлi яго напачатку ў Людзiмежы, што
сiмвалiзавала статуя Людзiмерскай
Божай Мацi, а потым у Шчыжыцэ ў постацi Цудатворнай Шчыжыцкай Божай Мацi.
У
падножжа алтара ў абедзьвюх гэтых мясцовасцях малiўся першы Папа Рымскi з
Польшчы Ян Павел II. Паколькi
цыстэрцыянцы клапацiлiся пра iкону
Божай Мацi, хронiкi адзначаюць, што абат Рамiшэўскi ў 1727 годзе замовiў
кароны i сукенкi ў майтроў залатых спраў ў Кракаве для статуi Божай Мацi ў
Людзiмежы i для iконы Шчыжыцкай Божай Мацi. Дзякуючы такому даўгавечнаму
культу, Ян Павел II каранаваў статую
«Гаспадыня Падгалля», а для iконы Шчыжыцкай Божай Мацi асвяцiў залатыя кароны,
якiя адзеў на iкону Божай Мацi ў Шчыжыцэ прымас Польшчы кардынал Юзэф Глемп.
Гэтыя
ж самыя людзiмерска-шчыжыцкiя цыстэрцыянцы заснавалi горад Новы Тарг, а ў
Шафлярах пабудавалi абарончы замак. За iмi таксама гiсторыя слушна пакiдае
пераўтварэнне лясiстых ваколiц Татраў у апрацаваныя палi, а таксама
рэгуляванне рэкаў, паляпшэнне камунiкацыi, дзякуючы пабудове мастоў, i
навучанне моладзi не толькi праўдзе веры, але i
розным рамёствам, асаблiва тым, што патрэбныя пры апрацоўцы зямлi i садоў.
Падчас
нямецкай акупацыi, нягледзячы на надзвычай жорсткую забарону, муры абацтва
сталi прытулкам для ўцекачоў з розных бакоў Польшчы, а манаскiя келлi – заламi
патаемнага навучання, якiя ў 1945 г.
ператварылася ў прыватную гiмназiю.
Музей
Робiць
уражанне калекцыя зброi з кляштарнага музею ў Шчыжыцэ. Яна складаецца з вострай
зброi, якая ўключае ў сябе польскiя, гiшпанскiя, французскiя i
турэцкiя шаблi, шпагi, рапiры, палашы цi паляўнiчыя нажы; драўковай
зброi – алебардаў, дзiдаў, партызан, глевы, шпантоны, пiкi цi
касцюшкаўскiя косы i сялянскiя цэпы, а таксама вогнестрэльнай зброi,
ад кнотавай па крамнёвую i пiстонавую. Кiдальная зброя – гэта
нямецкi паляўнiчы арбалет 1669 году. Вельмi цiкавая японская зброя, сярод якой
японская самурайская кальчуга, самурайская шабля i нож для харакiры.
Абарончае
ўзбраенне прадстаўлена ў музеiрыцарскай зброяй
XVI ст., кальчуга з металiчных
кольцаў, гусарскi шлем, гусарскi нагруднiк, а таксама iншыя шлемы. Тут можна
пабачыць i амунiцыю, звязаную з краiнамi мiсii, напрыклад, афрыканскае вастрыё
дзiды, ятаган, iнданезiйскi багор, афрыканскi дроцiк, паляўнiчую дзiду з
Афрыкi, малайскую кiрасу, а таксама бумеранг з Аўстралii.
Напрыканцы
калекцыi шчыжыцкага абацтва – унiкальная, адзiная ў Польшчы, копiя мапы свету,
выкананая Конрадам Мiлерам. Арыгiнал мапы быў зроблены ў XIII
ст. бенедыктынцамi з кляштара ў Эбсторфе.
Музей
быў заснаваны ў 1954 г. айцом абатам Станiславам Кялтыкам.
Бровар
Старыя
хронiкi 1623 года сведчаць аб тым, што цыстэрцыянцы ў Шчыжыцэ прадукавалi
напой з паленага зерня, цыкорыi i хмелю, што спаталяў смагу i меў назву «ЦЭРЭВIЗIЯ»,
замяняючы сённяшнюю гарбату цi каву. Цяпер падобным напоем з’яўляецца
нiзкапрацэнтнае пiва, зробленае па старажытных рэцэптах як салодовы напой, што
прынята ў культурных заходнiх краiнах.
Кляштарны
бровар быў зачынены ў 1996 годзе.
| |